Асаблівасцю цэнтралізаванага тэставання па гісторыі Беларусі, што прайшло ў чацвер, было тое, што каля 40% абітурыентаў здавалі яго на беларускай мове, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, з заяўленых 24 тыс. 510 абітурыентаў не прыбылі на ЦТ 635 чалавек. ЦТ цягнулася 90 хвілін, за якія абітурыенты маглі адказаць на 50 пытанняў.

Мікалай Фяськоў сказаў, што падчас выпрабавання 4 чалавекі былі выдаленыя з аўдыторый. Яны спрабавалі скарыстацца сотавымі тэлефонамі.

Да падрыхтоўкі і экспертызы тэстаў былі прыцягнутыя высокакваліфікаваныя выкладчыкі, метадысты і настаўнікі. Усе заданні складзеныя з улікам школьнай праграмы. Так што скаргі абітурыентаў і іх бацькоў на складанасць заданняў беспадстаўныя, лічыць дырэктар РІКВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?