У сувязі з асфальтаваннем праезнай часткі шэрагу сталічных вуліц змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

З‑за капітальнага рамонту вуліцы Якубоўскага ад вуліцы Панамарэнкі да вуліцы Адзінцова з поўным закрыццём руху ўсіх відаў транспарту з 5.00 19 чэрвеня да 5.00 21 чэрвеня рух тралейбусаў маршруту №9 арганізуецца па вуліцах Адзінцова, Цімашэнкі, Прытыцкага, Бельскага, Панамарэнкі ў абодвух напрамках. Аўтобусы маршрутаў №№116, 121 будуць рухацца па вуліцах Шаранговіча, Панамарэнкі, Цімашэнкі, Адзінцова ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку.

У сувязі з капітальным рамонтам праезнай часткі вуліцы Чыжэўскіх на ўчастку ад скрыжавання з вуліцай Ігуменскі Тракт да скрыжавання з вуліцай Я.Лучыны з 22.00 18 чэрвеня да 5.00 19 чэрвеня рух аўтобусаў маршрутаў №№3, 85С, 102 арганізуецца па вуліцах Ігуменскі Тракт, Я.Лучыны ў абодвух напрамках.

На перыяд асфальтавання праезнай часткі ў раёне скрыжавання вуліц Козыраўская і Сонечная 19 чэрвеня з 8.00 да 22.00 рух аўтобусаў маршруту №3Д арганізуецца па вуліцах Маякоўскага, Вялікаморская, Роменская, Сонечная ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?