Беларусь не давала расейскаму боку дакументаў па запазычанасці за транзіт газу, якая, паводле Мінэнерга Беларусі, складае каля 200 мільёнаў даляраў, заявіў 19 чэрвеня журналістам першы віцэ-прэм'ер РФ Віктар Зубкоў, які ўзначальвае савет дырэктараў "Газпрома".

"Мы кажам: вы нам вінны -- вось дакументы. А яны кажуць: вы вінны, але дакументаў няма", - сказаў Зубкоў у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Адначасова з форумам у Санкт-Пецярбургу ідуць перамовы "Газпрома" і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?