Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.
«Ніякіх зрухаў няма», — канстатаваў ён, каментуючы становішча спраў на расійска‑беларускіх перамовах.
Ён дадаў, што «тэрмін выхаду на 85% скарачэння паставак залежыць ад таго, наколькі канструктыўную пазіцыю зоймуць беларускія калегі».