31-гадовага мужчыну затрымлівалі за парушэнне ПДР 20 разоў. Палова затрыманняў — кіраванне ў нецвярозым стане.

 У гэты аўтамабіль урэзаўся нецвярозы кіроўца.

У гэты аўтамабіль урэзаўся нецвярозы кіроўца.

21 чэрвеня 31-гадовы жыхар Гродна трапіў у аварыю. ДТЗ адбылася на праспекце Янкі Купалы каля аўтобуснага парка. Кіроўца аўтамабіля «Фольксваген-Джэта» рухаўся з боку вуліцы Пестрака і здзяйсняў левы паварот у кірунку АЗС.

Пры гэтым гродзенец не пераканаўся ў бяспецы манеўру. Ён не прапусціў згодна Правілаў дарожнага руху легкавік «Фольксваген-Нью-бітл», што рухаўся ў сустрэчным накірунку. У выніку лаўтамабілі сутыкнуліся. Кіроўца не прышпіліўся рамянём бяспекі, у выніку сутыкнення атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Дзяўчына, якая кіравала «жуком» у аварыі не пацярпела.

31-гадовы кіроўца З лютага 2007 года быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы на 5 гадоў. У агульнай складанасці прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР 20 разоў, і ў 9 выпадках гэта было кіраванне аўтатранспартам у стане ап’янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?