У разгар уступнай кампаніі і летняй сесіі каля універсітэтаў множацца аб’явы пра мікранавушнікі.

На вуліцы Румянцава акурат насупраць галоўнага корпуса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта ўсе сцены залепленыя абвесткамі, адрасаванымі абітурыентам і школьнікам. Ім прапануецца ззяць у арэнду, або набыць мікранавушнік. Ён, згодна рэкламы, будзе вельмі «карысны пры здачы ўступных ды дзяржаўных іспытаў, залікаў ды іншых катаванняў».

Аўтары абвесткі даюць нумары тэлефонаў і ICQ.

Сённяшнія ды ўчорашнія студэнты кажуць, што пік папулярнасці падобных прыстасаванняў назіраўся гады чатыры таму. Напрыклад, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы мікранавушнік здавалі ў арэнду за 30 еўра за гадзіну карыстання. Цяпер такая паслуга каштуе ў разы танней. Па тэлефонах, пазначаных на абвестках каля МДЛУ, паведамілі, што арэнда прыстасавання на суткі каштуе 30 тысяч беларускіх рублёў (прыблізна 8 еўра). Набыць камплект можна за 100 даляраў.

Нагадаем, што выкарыстанне падобных прыстасаванняў на любых іспытах ва ўсіх навучальных установах забароненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?