Замяшаньне з стыпэндыямі, устаноўленымі польскім урадам: «У Менску я вывучаў інфарматыку, у Польшчы ж мяне адправілі на мэталюргію», – кажа 19–гадовы Артур.

Сакавік, Варшаўскі ўнівэрсытэт. Вырашана, што 300 беларускіх студэнтаў, выключаных зь беларускіх унівэрсытэтаў, атрымаюць месца ў польскіх навучальных установах, інтэрнатах і 1240 zł штомесяц.

Верасень. Беларускія студэнты акупуюць офіс «Studium Europy Wschodniej» у Варшаўскім унівэрсытэце. На дзьвярах вісяць сьпісы з разьмеркаваньнямі ў польскія ВНУ, на сталах, крэслах і на падлозе студэнты пішуць адмовы ад навучаньня па тых спэцыяльнасьцях, на якія іх разьмеркавалі. Да ўчора такія адмовы напісалі каля 80 студэнтаў.

– Нам дазволілі ў анкетах напісаць кірункі і выбраць тры гарады. Нам абяцалі самыя лепшыя ВНУ і паказалі іх падчас нашых паездак. Але ў выніку нічога ня ўлічылі. Я не выбірала Жэшув, а цяпер павінна там вучыцца, – кажа Кацярына Тамковіч.

– Цяжка было дапасаваць заявы студэнтаў да прапановаў з ВНУ. Не для ўсіх ёсьць месца ў Варшаве, а большасьць хоча вучыцца менавіта тут, – кажа Анджэй Вэцлавэк, адзін з двух супрацоўнікаў офісу стыпэндыяльнай праграмы імя К. Каліноўскага. Паводле ягоных словаў, у беларускай базе дадзеных, на падставе якой адбываўся набор, таксама былі памылкі. – Мы атрымлівалі анкеты, дзе, напрыклад, быў няправільны пераклад кірункаў навучаньня.

Як адбываўся набор? – Дырэктар «Studium Europy Wschodniej» і супрацоўнікі праграмы праглядалі заявы і вырашалі, каго і куды разьмеркаваць, – кажа ён. У выніку беларускія студэнты засталіся расчараванымі і ня ведаюць, што рабіць далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?