Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка, катэдра славянскай ricторыі і мэтадалёгіі гістарычнай навукі, катэдра гісторыі Беларусі праводзяць Рэспубліканскую навукова-тэарэтычную канферэнцыю

«Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэньняў: да 100-годзьдзя выхаду ў сьвет газэты «Наша Ніва»

Канфэрэнцыя пройдзе 10 лістапада 2006 г.

Тэзісы паведамленьняў будуць выдадзеныя да пачатку работы канфэрэнцыі. Выдаткі на праезд, пражываньне i харчаваньне ўдзельнікаў бярэ на сябе камандзіруючая арганізацыя.

Рабочыя мовы канфэрэнцыі: беларуская, расейская, замежная (з паралельным перакладам на беларускую). Арганізацыйны ўзнос – 15 тыс. рублёў, якія дасылаюцца разам з матэрыяламі.

Апошні тэрмін дасылкі матэрыялаў – 20 кастрычніка 2006 г.

Афармленьне матэрыялаў:

1. Адпаведнасьць тэматыцы канфэнцыі.

2. Аб’ём - да 5 старонак электроннага тэксту праз 1,5 інтэрвалы на лісьце а4. Палі – 2,5 см зьверху, зьнізу і зьлева, 1,5 – справа. Тэкст тэзісаў набіраецца шрыфтам Times New Roman, памер – 14 пт.

3. Тэзісы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, падрыхтаваныя ў рэдактары Word для Windows. Яны павінны быць дасланыя на дыскеце (3,5), а таксама у надрукаваным выглядзе ў 2-х экзэмплярах (другі асобнік падпісваецца аўтарам у канцы тэксту).

Узор афармленьня:

Назва дакладу набіраецца вялікімі літарамі тлустым шрыфтам. Праз 2 інтэрвалы зьлева – прозьвішча і ініцыялы, справа – горад, установа.

Праз 2 інтэрвалы – тэкст дакладу. Спасылкі афармляюцца па тэксьце ў квадратных дужках. Пры гэтым указваецца нумар на спасылаемыя матэрыялы праз кропку з коскай, затым нумар ліста ці старонкі. Напрыклад, [4; с. 115]. Крыніцы і літаратура зьмяшчаюцца у канцы тэзісаў дакладу

Адрас аргкамітэта:

229809, Менск, вул. Савецкая, 18, корпус 1,пакой 71.

Катэдра славянскай гісторыі і мэтадалёгіі навукі

Тэлефон для даведак

(8-017) 227-82-35

8-029-757-81-29

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0