Апошнім часам у Менску назіраецца сьвядомае абмежаваньне канстытуцыйных правоў беларускамоўных чытачоў. У газэтных шапіках "Белсаюздруку" і "Белпошты" амаль немагчыма знайсьці газэту альбо паштоўку на дзяржаўнай беларускай мове. "Менгарсаюздрук" не заключыў дамоваў на продаж у сталіцы вядомых незалежных беларускамоўных выданьняў - "Нашага слова", "Нашай Нівы" і "Рэгіянальнай газеты". У нязначнай колькасьці паступаюць у продаж газэты "Літаратура і мастацтва", "Культура" і "Звязда". У адрозьненьне ад аддзяленьняў сувязі і Галоўпаштамту, у шапіках "Белсаюздруку" практычна зьніклі беларускамоўныя паштоўкі, календары і дзіцячая літаратура.

Мы зьвяртаемся да сяброў і прыхільнікаў ТБМ, усіх неабыякавых грамадзян і гасьцей нашай сталіцы рабіць адпаведныя запісы ў кнігу заўваг і прапаноў, якая павінна быць у кожным шапіку, альбо непасрэдна зьвяртацца да сп. І.В. Дудзіча, дырэктара Менгарсаюздруку па адрасе: 220050 Менск, вул. Валадарскага, 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0