У дзень асеньняга раўнадзеньня ў Хмяльніцкім асьвяцілі язычніцкае капішча на рэчцы Паўднёвы Буг.

На сьвята папрыехалі госьці з усяе Ўкраіны, а таксама беларусы, палякі, расейцы ды славакі. Паводле звычаю прашчураў, на гэтым месцы ўсталявалі й асьвяцілі капішча Трыбога – бога вятроў. У будучыні, пасьля ўзгадненьня з мясцовай уладай, язычнікі плянуюць усталяваць камяні-ахвярнікі іншых багоў. Славіць іх мяркуюць штонядзелі і на вялікія сьвяты: Вялікдзень, Каляды, Купальле і ў дзень асеньняга раўнадзеньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?