Галоўны трэнер зборнай Англіі па футболе Фабіё Капэла выбраў гульцоў, якія могуць прыняць удзел у магчымай серыі пенальці ў матчы 1/8 фіналу з камандай Нямеччыны на чэмпіянаце свету ў ПАР. Гэты матч пройдзе ў нядзелю, 27 чэрвеня, і пачнецца а 17‑й.

Паводле брытанскага выдання Guardian, калі асноўны і дадатковы час нядзельнага матчу завершацца ўнічыю, то пенальці будуць біць Фрэнк Лэмпард («Чэлсі»), Стывен Джэрард («Ліверпуль»), Уэйн Руні («Манчэстэр Юнайтэд»), Джэймс Мілнэр («Астан Віла») і Гарэт Бэры («Манчэстэр Сіці»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?