«Газавая вайна» паміж Расіяй і Беларуссю скончылася, «Газпром» і беларускі бок вызначылі ўмовы транзіту расійскага газу на 2011 год, заявіў на прэс‑канферэнцыі старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер.

Паводле яго слоў, умовы транзіту былі зафіксаваныя напярэдадні ў тэлефоннай размове з прадстаўнікамі «Белтрансгаза» і ўрада Беларусі. «Упэўнены, у самы найбліжэйшы час дадатак будзе падпісаны. Альтэрнатывы я не бачу», — сказаў Мілер.

РІА «Новости» дадае, што «Белтрансгаз» у 2011 г. можа закупіць у «Газпрома» 22,5 млрд. кубаметраў газу на 5,625 млрд. даляраў (сярэдняя цана - 250 даляраў за 1 000 кубаметраў), У 2010 г. аб'ём закупкі «Белтрансгазу» ў «Газпрома» складае 22,1 млрд. кубаметраў на 4,42 млрд. даляраў (200 даляраў за 1000 кубаметраў).

Ён падкрэсліў, што падпісанню дапаўнення не перашкодзіць ягоны сыход у адпачынак з суботы. Намеснікі Мілера надзеленыя ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі для падпісання гэтага дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?