Першая сталіца ВКЛ прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлета свята прысвечанае600-годдзю Грунвальдскай бітвы.
Раніцай на замчышча яшчэ можна было патрапіць вольна. Тут будуць ладзіцца платныя мерапрыемствы.
Ачапленне на Замкавай гары выставілі за некалькі гадзін да адкрыцця фэсту.
У рове пад замкам злядзяць конны турнір. А пакуль конікі пасвяцца.
Уваход на святочныя пляцоўкі толькі праз турнікеты.
На свята ў Наваградак прыехалі не толькі рыцары.
Тэатралізаванае шэсце па вуліцах гораду.
Вітаўт і Ягайла.
VIP-ложа.
Выступае Сямён Шапіра.
Павел Латушка.
Выступы народных калектываў на сярэдневечным фэсце зацікавілі нямногіх.
У рамках фэсту ўпершыню ў Беларусі прайшоў этап Адкрытага Кубка Еўропы па гістарычнам фехтаванні.
© Фота «Наша Ніва»
У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей. На ранішняй
На адкрыцці фестывалю прысутнічаў прадстаўнічы дэсант чыноўнікаў і дыпламатаў. У Наваградак прыехалі міністр культура Павел Латушка, кіраўнік Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра, старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Андрэй Навумовіч. Літву на Грунвальдскім фэсце прадстаўляў пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, Польшчу — часовы павераны польскага дыппрадстаўніцтва Вітольд Юраш. Былі таксама прадстаўнікі міністэрстваў культуры Латвіі і Расіі.
Адкрываючы фэст, Сямён Шапіра адзначыў, што 600 год таму беларусы супольна з суседзямі «надоўга адвучылі крыжакоў рабіць наезды на нашыя землі». Выступаў кіраўнік вобласці
Падрабязны рэпартаж на нашым сайце чытайце пазней.