Мяне зьдзівіла сьцьверджаньне В.Станкевіча "Каму Беларусь дарагая, той ня будзе супраць дэмакратыі", №2): "Хто будзе прэзыдэнтам, скажа беларускі народ". Народ даўно раскалоўся на дзьве роўныя часткі. Старэйшае пакаленьне, затумканае дзяржпрапагандай (гэта 30-35%), будзе галасаваць "за". Аж да самаспаленьня. Будуць змушаныя галасаваць "за" чынавенства, студэнты, вайскоўцы, міліцыянты - людзі паднявольныя. Гэта яшчэ 10-15%.
Работнікі на будаўніцтве моста ў Віцебску маюць заробак 200-300 тыс. Напэўна, гэта сярэдні заробак па краіне, насуперак тэлепрапагандзе. І гэтым людзям не давядзеш, што яны жывуць добра. Не павераць. У вёсцы заробак яшчэ меншы. Напэўна, адзіны горад, дзе сярэдні заробак большы за 200-300 тыс., - гэта Менск. Але наўрад Менск будзе галасаваць "за". Усіх такіх жыхароў набіраецца каля 50%.
Што з таго, што яны супраць? Назіральнікаў павыганяюць з участкаў і "як трэба" падлічаць бюлетэні.
75% не павераць, надта круглая лічба. А 83% - проста бліскучая лічба.