Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і радыёстанцыя «Сталіца» з 2 па 11 ліпеня будуць весці рэпартажы ў жывым эфіры з самых яркіх матчаў XIX чэмпіянату свету па футболе, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Белтэлерадыёкампанія з’яўляецца ўладальнікам эксклюзіўных правоў на трансляцыю чэмпіянату ў ПАР у тэле- і радыёэфіры. Беларускія прыхільнікі футбола змогуць пачуць прамыя рэпартажы з матчаў чвэрцьфіналу 2 і 3 ліпеня ў 18.30 і 23.00, паўфіналу 6 і 7 ліпеня ў 23.00, матчу за трэцяе месца 10 ліпеня ў 23.00, фінальнай сустрэчы на стадыёне ў Іаганэсбургу 11 ліпеня ў 23.00.

Агляд падзей чэмпіянату таксама даецца ў праграмах «Спорт-24» (па будных днях у 23.20), «Навіны спорту» (штодзённа ў 1.05), у тэматычных блоках праграм «Радыёфакт» (7.50) і «Пастфактум» (19.50).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?