Пракуратура Дзяржынскага раёна праводзіць праверку па факце смерці паўтарамесячнага хлопчыка ў вёсцы Воўка.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, труп дзіцяці быў знойдзены 26 чэрвеня.
Устаноўлена, што напярэдадні вечарам 25‑гадовы бацька, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, лёг спаць на канапу разам з сынам і ў сне задушыў яго ўласнай масай.