«Газпром» чатыры гады недаплачвае за транзіт газу праз Польшчу. Завінавачанасць расійскага газавага манапаліста польскаму транзіцёру EuRoPol Gaz у памеры каля $180 млн. накапілася з‑за таго, што «Газпром» плаціў партнёру па самавольна зніжанаму тарыфу,

паведамляе інтэрнэт‑партал Gazeta.pl.

У публікацыі таксама паведамляецца, што «Газпром» адмовіўся выплачваць доўг нават пасля рашэння расійскага суда і дабіваецца ад польскага боку яго спісання.

EuRoPol Gaz — уладальнік і аператар польскага ўчастка газаправода «Ямал — Еўропа». Па 48% акцый належыць польскаму газаваму канцэрну PGNiG і «Газпрому», яшчэ 4% ‑‑ прыватнай кампаніі Gas‑Trading.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?