28—30 чэрвеня ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую акцыю »ДАІ папярэджвае па‑добраму!».

Як паведамілі ва УДАІ МУС, акцыя скіравана на зніжэнне аварыйнасці, траўматызму на дарогах, папярэджанне дзіцячага транспартнага траўматызму, а таксама папярэджанне парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія часцей за ўсё становяцца прычынам ДТЗ. Гэта: парушэнне кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў; парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў; пераход пешаходамі праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы; парушэнне ПДР вадзіцелямі маршрутных транспартных сродкаў; парушэнне кіроўцамі хуткасных рэжымаў руху.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, вадзіцелі, якія выконваюць ПДР, падчас акцыі »будуць атрымліваць прыемныя падарункі ад інспектараў».

За трое мінулых сутак на дарогах краіны зарэгістраваны 74 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 15 чалавек загінулі, у тым ліку дзіця, і 85 (4) — атрымалі траўмы. Смяротныя зыходы ДТЗ былі звязаны з наездам на пешаходаў, веласіпедыстаў і перашкодамі, лабавым сутыкненнем і перакульваннем.

Увечары 25 чэрвеня ў вёсцы Азярыцкая Слабада Смалявіцкага раёна 25‑гадовы мужчына, кіруючы «Мерседэсам», учыніў наезд на дзяўчынку 2006 года нараджэння з Мінска, якая перабягала праезную частку па‑за пешаходным пераходам.

Ад атрыманых траўм дзіця памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?