У найбліжэйшыя дні дажджоў не будзе.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8—14°C, па Гомельскай вобласці да 18°C,

днём 23—29°C.

У Мінску 29 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12—14°C,

днём 25—27°C.

У наступныя двое сутак, 30 чэрвеня і 1 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне невялікую воблачнасць. 30 чэрвеня пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8—16°С, па Гомельскай вобласці да 17—19°С, днём 24—29°С, у паўднёвых раёнах да 31°С. 1 ліпеня ноччу ў паўднёва‑заходніх раёнах, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10—17°С, у Гомельскай вобласці да 19°С,

днём 22—29°С, у паўднёва‑ўсходніх раёнах да 31°С.

У Мінску 30 чэрвеня невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11—13°C, днём 27—29°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?