28 чэрвеня ў хаце актывісткі непрызнанага Саюза палякаў на Беларусі Тарэсы Собаль у Івянцы прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы па абвінавачванні ў злоўжываннях.

 Тарэса Собаль. Фота Юліі Дарашкевіч.

Тарэса Собаль. Фота Юліі Дарашкевіч.

Крымінальная справа была прыпынена, але праз два дні пасля адстаўкі Анжалікі Борыс крымінальную справу аднавілі.

Ператрус праходзіў з санкцыі пракурора. Кіраваў ім следчы Валожынскага РАУС Аляксандр Шульга. Тарэсе Собаль паведамілі, што мэта ператрусу — знайсці камп’ютэрную тэхніку, з дапамогай якой яна нібыта падрабляла дакументы. «Польскі дом у нас забралі, зараз спрабуюць псіхалагічна зламаць. Яны будуць працаваць так, як ім скажуць.

Сказалі, што маюць санкцыю пракурора, будуць шукаць нейкую тэхніку. Вядома, што нічога такога ў мяне дома няма. Прывялі панятых сваіх і пайшлі назад. Гэта аткая псіхаатака на мяне. Запалохаць хочуць»,
— расавяла «НН» спадарыня Собаль.

Адвакат спадарыні Собаль, Аляксандр Галіеў, адзначыў, што ператрус насамрэч быў санкцыянаваны пракуратурай. «Следчыя выконвалі распараджэнне пракурора. Шукалі аргтэхніку. Быў і допыт перад ператрусам. На ім нам прапанавалі закрыць крымінальную справу праз сыход тэрміну даўнасці. Мы не пагаджаемся з такой фармулёўкай і лічым, што Т.Собаль не здзяйсняла ніякіх правапарушэнняў», — адзначыў адвакат у размове з карэспандэнтам «НН».

18 снежня 2009 года ў дачыненні да Т.Собаль была заведзеная крымінальная справа. Яна абвінавачваецца ў злоўжываннях пасля атрымання ў 2004 годдзе матэрыяльнай дапамогі ад кіраўніцтва СПБ, яшчэ да таго як гэта аб’яднанне раскалолася на дзве структуры — прызнаную беларускімі ўладамі і неафіцыйную. Пасля завядзення крымінальнай справы галоўная рада афіцыйнага Саюза палякаў выключыла Собаль з аб’яднання і прызначыў перавыбары кіраўніцтва івянецкай арганізацыі СПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?