У Новай Зеландыі рыхтуецца да прыняцця пастанова, якая забараняе курэнне на тэрыторыі турмаў з 1 ліпеня 2011. Пра гэта заявіла міністр крымінальна-папраўчай сістэмы Юдыт Колінз. Яна патлумачыла, што курэнне наносіць шкоду як персаналу, так і зняволеным.

«Мы не забяспечваем зняволеных алкаголем, хоць многія з іх — алкаголікі, мы не даем ім наркотыкі, хаця сярод іх шмат наркаманаў. Гэта турма, не дом», 
— дадала міністр. Курэнне будзе забароненае не толькі ў камерах, але і на ўсёй тэрыторыі турмаў. Таксама пад забаронай будуць запалкі і запальнічкі, якія зняволеныя нярэдка выкарыстоўваюць для псавання маёмасцi або нападу на ахову. Праціўнікі забароны лічаць, што ўвядзенне новых правілаў пагоршыць становішча ў турмах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?