Гісторыкаў мастацтва ў Беларусі штогод цешаць новыя адкрыцці. У мястэчку Варняны, што на Астравеччыне, рамантуюць касцёл XVІІІ стагоддзя. У адной з закрыстыяў, пад слоем тынкоўкі, была знойдзеная фрэска.

Варнянскі касцёл XVIII ст.

Варнянскі касцёл XVIII ст.

Цяпер яна раскрылася яшчэ больш і стала добра бачная выява ксяндза. Роспіс зроблены ў класічнай тэхніцы фрэскі -- то бок адначасова з муроўкаю і тынкаваннем.

Постаць маладога паўнаватага чалавека надзіва рэалістычная. Праўдападобна, зробленая з натуры
і прадстаўляе канкрэтную асобу. Фрэска створаная ў другой палове XVIII стагоддзя.

3 храмам звязаная першая згадка пра Варняны, калі ўладальніца маёнтка Марына Сангайлава ў 1462 г. ахвяравала на будаўніцтва касцёла Божага Цела і плябані. Цяперашні варнянскі касцёл Святога Юрыя быў пабудаваны ў 1767—1769 г. на месцы ранейшага паводле праекту дойліда А. Касакоўскага. Касцёл разбудоўваўся ў 1880 г. і 1909 г. А па апошняй вайне быў замкнуты і стаяў у запусценні. Яго вярнулі вернікам у 1990 г. Цяпер сярод іншых рэліквіяў тут будзе і гэты ацалелы твор мастацтва. Праўдападобна, што раней увесь касцёл быў шчодра распісаны, і нас тут яшчэ чакаюць цікавыя знаходкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?