Пазьняк прапаноўвае Народнае галасаваньне са зборам 50% бюлетэняў адмысловай Народнай грамадзкай камісіяй на Цэнтральнай плошчы ў Менску. Магчыма, нават ужо знайшлі месца для грузавіка, які будзе вывозіць некалькі тысячаў тонаў бюлетэняў з плошчы? Можа, зробленыя адпаведныя захады, каб бараніцца ад розных там "алмазаў" і "беркутаў", што ў масках і іншых прычындалах будуць накіраваныя на плошчу для "падтрыманьня грамадзкага парадку і недапушчэньня дэстабілізацыі абстаноўкі"?

Год таму ўжо была падобная ініцыятыва Гары Паганяйлы [з адарваньнем кавалку бюлетэня]. Кожны, хто адгукнуўся на заклік і вынес частку бюлетэня з выбарчага ўчастку, фактычна аддаў свой голас за прадвызначаны вынік рэфэрэндуму.

Няўжо няясна, што ўсе падобныя рэчы толькі садзейнічаюць і спрыяюць выбару ўладаў, бо заклікаюць да прыняцьця ўдзелу ў выбарах? Трэба паважаць сябе і няўдзелам ў выбарах не дазволіць несанкцыянавана выкарыстоўваць свой голас у непатрэбным накірунку.

Таму я падтрымліваю тых прэтэндэнтаў, што адмовіліся ад удзелу ў выбарчым фарсе з-за відавочнай бессэнсоўнасьці мерапрыемства, што праводзіцца па сцэнару рэжыму. Зьберажом сілы і нэрвы свае і сваіх прыхільнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?