Зборная Іспаніі стала апошнім чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету па футболе, абыграўшы ў матчы 1/8 фіналу зборную Партугаліі з лікам 1:0.

Зборная Іспаніі выйшла ў чвэрцьфінал

На 63-й хвіліне гол забіў Давід Вілья.

Такім чынам у чвэрцьфіналах сустрэнуцца:

Пятніца, 2 ліпеня:

1. Бразілія – Галандыя (17:00)
2. Гана – Уругвай (21.30)

Субота, 3 ліпеня:

3. Аргенціна – Нямеччына (17:00)
4. Іспанія – Парагвай (21:30).

У паўфіналах 6 і 7 ліпеня сустрэнуцца пераможца 1 і 2 пары, 3 і 4-й пары адпаведна.

Матч за трэцяе месца пройдзе 10 ліпеня, фінал – 11 ліпеня.

***

Зборная Японіі развітваецца з мундыялем. Дарогу ў чвэрцьфінал ім перагарадзіў Парагвай.

На стадыі 1/8 фіналу сустрэча паміж камандамі Японіі і Парагвая была ці не самай сумнай. На полі мы бачылі мноства пазіцыйнай і сілавой барацьбы, але зусім мала небяспечных момантаў.

Японцам не давалі магчымасць скарыстаць іх фірмовую зброю — штрафныя ўдары. А Парагваю таксама не атрымлівалася закруціць атакуючую карусель ля варот суперніка.

Так каманды прамаяліся 90 хвілін. У дадатковы час парагвайцы мелі адзін выдатны шанец, але варатар Японіі выратаваў каманду.

Цана памылкі ў такія хвіліны намнога ўзрастала. Здаецца, гэта разумелі і каманды, якія вырашылі аддацца на лёс фартуне — 0:0.

Пераможца вызначаўся ў серыі пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў.

Вырашальным аказаўся ўдар Юіці Камана, які бабахнуў у перакладзіну. Больш ніхто з футбалістаў не прамахваўся
— 5:3 на карысць паўднёваамерыканцаў.

Парагвай упершыню ў сваёй гісторыі трапіў у чвэрцьфінал.

Супернік Парагвая вызначыцца сёння ў гульні Іспаніі і Партугаліі, якая пачнецца а 21:30. Трансляцыя па БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?