Вядомы спявак Лявон Вольскі напісаў песню «Гавары праўду». Кампазіцыя адразу з’явілася на сайце аднайменнай грамадскай кампаніі.

«Мана! Татальная мана! Мана! Татальная вайна! А ты кажы праўду, гавары праўду!», — спявае музыка.

Мана

Век дваццаты за спіной,
Не збыліся нашы мары.
Мы атручаны маной.
Над табой і нада мной
Маны густыя хмары.

Рэфрэн:
Мана, татальная мана.
Мана, татальная мана.
А ты кажы праўду, гавары праўду!

Праўда ў свеце ёсць адна,
Праўда нашага сумлення.
Ды татальная мана,
Як татальная вайна
Ад якой няма збавення.

Рэфрэн
Праўда прыйдзе, як вясна,
І паўсюль зазелянее.
Сонца светлае — яна,
А сусветная мана — мумія ў маўзалеі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру