Міністэрства спорту й турызму Беларусі бліжэйшымі двума тыднямі маніцца прыпыніць дзеяньне ліцэнзіяў 22 турыстычных фірмаў. Пра гэта паведаміў заступнік міністра спорту й турызму Беларусі Чэслаў Шульга.

Як паведамлялі раней, да 20 жніўня турфірмы мусілі былі пакласьці справаздачы пра прыём замежных турыстаў за першае паўгодзьдзе 2006 г. На 1 жніўня ў Беларусі дзейнічалі 474 турфірмы, што маюць ліцэнзіі на турапэратарскую дзейнасьць.

Паводле Шульгі, у сёлетнім годзе 67 турфірмаў не паклалі неабходных справаздачаў. 22 зь іх раней мелі загады зь міністэрства пра выяўленыя парушэньні ў іхняй дзейнасьці. Астатнія 45 дасталі загад ад Мінспорту. «Калі загадаў ня выканаюць, дык і гэтыя фірмы пазбавяцца ліцэнзіяў», – кажа Шульга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?