У Будславе (Мядзельскі раён), дзе 1‑2 ліпеня праходзіць традыцыйнае каталіцкае свята, затрыманы каталіцкі актывіст, сябра незарэгістраванай БХД Кастусь Шыталь.

Малады чалавек быў затрыманы на падыходзе да касцёла, паведаміў Павел Севярынец. Кастусю паведамілі, што ён падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. Зараз Кастусь Шыталь знаходзіцца ў пастарунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0