З выхадам новай кнігі.

Уладзімір Пракапцоў (злева), Армэн Сардараў, Сяргей Мартынаў.

Намеснік міністра культуры Віктар Кураш не стаў гаварыць па-беларуску.

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі Адама Мальдзіса і Армэна Сардарава «Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым». Гэта нарысы і дыялогі аб беларускіх архітэктурных помніках, традыцыях, абрадах. Кніга-альбом змяшчае яшчэ і 150 фотаздымкаў.

«Такіх кніжак трэба мець больш», — рэзюмаваў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Ён гаварыў няшмат, але па-беларуску.

Чакалася прысутнасць і міністра культуры Паўла Латушкі. Але замест сябе ён накіраваў на прэзентацыю намесніка Віктара Кураша.

Па стане здароўя не змог прысутнічаць прафесар Мальдзіс.

У межах прэзентацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё фотавыставы «Даўняя Беларусь» Армэна Сардарава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру