Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на сустрэчы з Гебхартам Вайсам з нагоды завяршэння яго місіі пасла Германіі.

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы выказаў Вайсу падзяку »за імкненне палепшыць беларуска‑германскія і ў цэлым беларуска‑еўрапейскія адносіны». «Мы ведаем цяжкасці вашай прафесіі, вашай працы з‑за некаторых праблем, што існуюць у Беларусь з Еўрапейскім саюзам, — адзначыў Лукашэнка. — Вы — той пасол, які імкнуўся зрабіць лепшае для краіны знаходжання, для беларуска‑германскіх адносінаў, беларуска‑еўрапейскіх адносінаў. Мы гэта бачылі і ўдзячныя вам за гэта».

Звяртаючыся да дыпламата, прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ён »чалавек не чужы». «Я не з усімі пасламі сустракаюся пасля завяршэння іх дыпмісіі. Сам факт сустрэчы гаворыць пра тое, што ў Беларусі вас разумеюць і паважаюць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Гебхарт Вайс у сваю чаргу адзначыў, што «Беларусь стала блізкай яго сэрцу», ён паважае «яе жыхароў, гісторыю». Дыпламат у цэлым паспяхова ацэньвае сваю працу ў Беларусі. »Калі паглядзець назад, магу сказаць, што нейкія поспехі былі. Па розных параметрах прагрэс быў. І калі я мог крыху гэтаму садзейнічаць, то гэта прыносіць мне радасць», — цытуе дыпламата прэс‑служба прэзідэнта.

Вайс працаваў у Беларусі з ліпеня 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?