«Пабачым»

Абсалютны лідэр рэйтынгу. Гэтае слова жанчына чуе, калі мужчыну не падабаецца перспектыва паходу ў тэатр або запрашэнне ў госці да бацькоў. Адмова раўназначная распальванню міжнароднага скандалу. Даводзіцца абмежавацца сціплым «пабачым».

Не ведаю

Другая па папулярнасці фраза пры жаданні ўнікнуць простага адказу — «Не ведаю».

«Што ты хочаш на вячэру?» — «Не ведаю»; «Дзіця ела?» — «Не ведаю»; «Дзе твой пашпарт?» — «Не ведаю»…

«А мая былая дзяўчына…»

Найлепшы сродак для разбурэння шлюбу. Зрэшты, каб адвучыць мужчыну ад такіх згадак, можна спытаць яго: «І дзе твая былая дзяўчына цяпер?»

«А мама гатуе гэта іначай»

Фраза‑пароль, якая імгненна можа прывесці жанчыну ў шал. «Ізноў недасаліла»; «Я такое еў учора, сёння не буду…» Жанчына, якая стаяла некалькі гадзін ля пліты пасля цяжкага працоўнага дня, у найлепшым выпадку скажа ўсё, што думае пра хатняе рабства і свякроў, у найгоршым — пацягнецца па чыгунную патэльню.

«Зараз…»

Мужчыны злоўжываюць гэтай фразай, не разумеючы, што іх «зараз» цягнецца бясконца доўга. Паспявае астыць вячэра, скончыцца любімы фільм і самае галоўнае — сапсавацца настрой. Таксама жанчын раздражняе, калі мужчыны спасылаюцца на занятасць на працы (у пятніцу вечарам), заторы, важную размову з калегам і дрэнны настрой.

«Ты мне гэтага не казала»

А часам мужчыны і ўвогуле забываюць пра дадзенае раней абяцанне.

«ОК»

Мова інтэрнэта — усюдыісная, але недарэчная, калі справа датычыць адносін. Нішто так не раздражняе жанчыну, як адказ з дзвюх літар на доўгае паведамленне. Шматзначнае «м‑та‑а‑к» раздражняе не менш: «Падабаецца — не падабаецца, горача — халодна…» Паспрабуй разбярыся…

Цішыня

Маўчанне для мужчын — знак згоды, для жанчын — у першую чаргу абыякавасць:

— Сонейка, што ты будзеш на вячэру?

— (Цішыня.)

— Хочаш, я зраблю рыбу і салату?

— (Цішыня.)

— Скажы хоць што‑небудзь, а то я зараз стукну цябе прасам!

— А? Што? Ты нешта казала?

«Вазьмі ды зрабі»

Жанчыны проста не ўмеюць прасіць. Замест таго каб сказаць «Зрабі, калі ласка», яны пытаюцца: «Не мог бы ты вынесці смецце?» Для мужчыны гэта проста пытанне, а не просьба. Вядома, ён можа гэта зрабіць! Успрымаючы пытанне як абразу, ён можа адмовіцца выканаць просьбу.

«Нармальна!»

«Ну, як абед? — «Нармальна»; «Табе падабаецца мая новая кофтачка?» — «Нармальна…» Мужчына, сам таго не жадаючы, наносіць непапраўную шкоду жаночаму самалюбству. Невыпадкова для таго, каб паміж мужам і жонкай захоўвалася цікавасць адно да аднаго, псіхолагі настойліва рэкамендуюць мужчынам навучыцца рабіць кампліменты. Тым самым яны не толькі робяць жанчынам прыемнае, але і спрашчаюць сабе жыццё. У сваю чаргу, жанчынам трэба вучыцца прымаць кампліменты, не апраўдваючыся і не адказваючы на іх аднаслоўна.

«Дзе мае шкарпэткі?»

Як жа часта жанчынам даводзіцца чуць фразу пра шкарпэткі (пантофлі, гальштук і г.д.)! Псіхолагі раяць не раздражняцца, але і не бегчы да мужа на дапамогу з першага яго поклічу. Няхай хоць раз сам разбярэцца, дзе яго адзенне. Калі вы не будзеце пастаянна ўмешвацца ва ўсе пачынанні мужчыны, ён будзе больш самастойным.

КаМ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру