5 ліпеня на сцэне Мінскай оперы мы зможам пабачыць знакаміты грузінскі балет. У Мінску грузіны прэзентуюць тры аднаактавыя балеты: «Серэнаду» Чайкоўскага, «Шэсць танцаў» Моцарта і «Сагалабелі» паводле грузінскай народнай музыкі.

Тбіліская Опера — адна з найстарэйшых у свеце. Яна была заснаваная ў 1853 г., і яе прыгадваў ва ўспамінах нават Аляксандр Дзюма‑старэйшы. Тэатр паўстаў, дзякуючы культурніцкім і незалежніцкім памкненням грузінаў у складзе Расійскай імперыі.

Першыя гады дзейнасці тэатра актораў запрашалі з Італіі, потым прыйшлі грузінскія і расійскія выканаўцы. Сёння мастацкім кіраўніком балета Тбіліскага тэатра з’яўляецца зорка сусветнага балета і былая салістка Вялікага тэатра Ніна Ананіяшвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0