22 верасьня спн.Ірына Лаўроўская зь Берасьця абараніла ў Варшаве доктарскую дысэртацыю ў Інстытуце мастацтва Польскай Акадэміі Навук. Яе шматгадовая ўнікальная праца па дасьледаваньні гісторыі і архітэктуры старажытнага Берасьця нарэшце пасьпяхова завершана і была належна ацэнена калегамі-навукоўцамі. На жаль, у Беларусі спн. Ірына гэтага зрабіць не змагла... І ўсё ж Берасьце і Беларусь цяпер мае свайго найаўтарытэтнейшага дасьледчыка! Яе заслуга ў тым, што яна як ніхто сваім дасьледаваньнем спрычынілася да разбурэньня міфу, што Берасьце -- гэта адно расейская крэпасьць. Яна здолела навукова давесьці, што сярэднявечная гравюра Пуфэндорфа "Аблога Берасьця швэдамі" ня міф (у які верылі нават такія гісторыкі, як Міхась Ткачоў!), які меў засьведчыць веліч перамогі захопніка, а гістарычная рэальнасьць.

Шчыра радуемся за спн. Ірыну Лаўроўскую і ад усяго сэрца віншуем ды зычым новым навуковых дасягненьняў і адкрыцьцяў!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?