Хімера (Splice)

Канада — Францыя — ЗША, 2010, каляровы, 104 хв.

Рэжысёр: Вінчэнца Наталі

Ролі выконваюць: Эдрыен Бродзі, Сара Полі, Дэльфін Шанэак, Эбігэйл Чу, Дэвід Г’юлет

Жанр: Фільм жахаў

Адзнака: 5 (з 10)

Двое навукоўцаў, Эльза і Клайв, якія баяцца заводзіць дзяцей, вырашаюць стварыць хімеру з чалавечымі генамі. Неўзабаве героі прывязваюцца да істоты, як да свайго так і не народжанага дзіцёнка. А выхаванка расце — і праяўляе свой гадкі нораў…

Карціна Вінчэнца Наталі, спрадусаваная Гільермам дэль Тора — жахаўка на традыцыйную тэму небяспечных навуковых эксперыментаў. Пачатак ім паклаў доктар Франкенштэйн. Асучасненыя генэтычныя эксперыменты былі працягнутыя ў не такой даўняй «Істоце».

«Хімера» наследуе гэную вусціш, але перастаўляе акцэнты.

Калі ў старых кашмарах галоўныя пакасці рабіліся «кульгавымі звязам» доктара з памагатым, то тут такая «кульгавая» адразу сям’я.
Калі раней герой выратоўваў ад пачвары нявесту, то тут сама нявеста — пачвара. І Клайв, і Эльза — скалечаныя ўласнай пыхай і «кашмарным» бацькоўствам. Але для іх гэта яшчэ не ўся вусціш.

Рэжысёр, які калісьці паставіў «Куб», вяртае істоце кананічныя д’ябальскія рысы, шакуе гледачоў чужаложнымі сцэнкамі.

Але «Хімера», якой пасуе месца на зборках жанравага кіно, занадта «сямейная» для простага хорару — і занадта непрыемная для псіхалагічнага фільму.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?