сустрэнуцца з камандай Уругвая, якая па пенальці адолела Гану.

Першы паўфіналіст чэмпіянату свету па футболе вызначыўся ў бітве гігантаў. Сустракаліся зборныя Бразіліі і Галандыі.

«Пентакампіёны» (пяціразовыя чэмпіёны свету) першымі змаглі забіць. Ужо на 10‑ай хвіліне адзначыўся Рабіньё.

Бразільцы і надалей кантралявалі хаду паядынку. Галандцы толькі час ад часу агрызаліся.

Але на 53‑яй хвіліне Снайдэр навешваў у штрафную, ніхто з галандцаў не адгукнуўся на перадачу. Мяч чыркнуў па галаве абаронцы бразільцаў, ад якой і адскочыў у вароты.

А яшчэ праз 15 хвілін усё той жа Снайдэр вывеў «аранжавых» наперад. У бразільцаў часта сталі адмаўляць нервы. Так да чырвонай карткі дагуляўся Мело.

У апошнія хвіліны гульня была адкрытай і досыць вясёлай. Але галявых удараў больш не было. Галандыя перамагла 2:1.

У вязкім паядынку камандаў Уругвая й Ганы асноўны і дадатковы час гульні не выявіў пераможцаў: 1:1. Па пенальці ж шчаслівейшыя аказаліся лацінамерыканцы: 4:2.

У суботу ў чвэрцьфіналах сыграюць Германія — Аргенціна (17:00), Іспанія — Парагвай (21:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?