Шмат спрэчак вялося ў жніўні гэтага году наконт выкладаньня гісторыі Беларусі па-расейску. На ўправе БНФ вядзецца збор подпісаў пра скасаваньне пастановы Міністэрства адукацыі на гэты конт. Але, наколькі я ведаю, такой пастановы не было. Быў інструкцыйна-мэтадычны ліст, які ўтрымліваў такую параду. Гэта толькі мэтадычная парада, не пастанова, не загад. Таму ў гэтым разе ўсё залежыць ад настаўніка, якую мову ён будзе выкарыстоўваць. Аднак апошні цьвік у труну гэтае праблемы быў забіты падручнікам па гісторыі Беларусі для 9 клясы 12-гадовай школы. І калі мэтадычны ліст пакідаў выбар мовы на сумленьне выкладніка, то падручнік – гэта аргумэнт. Гэтая папяровая пачвара (дарэчы, аздобленая ў чырвона-зялёнай гаме), выдадзеная 100-тысячным накладам, распаўзлася па школках Беларусі і не пакінула выбару ні вучням, ні настаўнікам. Для яе выданьня быў зроблены адмысловы пераклад зь беларускай (!) мовы. Зь пятае па восьмую клясу вучні 12-гадовай школы працавалі зь беларускамоўнымі падручнікамі і вывучалі родную гісторыю на роднай мове. Цяпер настаўнікаў літаральна вымусілі перайсьці на расейскую, не пакінуўшы выбару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?