Наша мэта за лета — пахудзець ці прынамсі не набраць залішняе вагі. Добрыя навіны: летняя паравіна — цудоўная нагода, каб растрэсці збытак кілаграмаў. Па-першае, улетку дадаюцца светлыя гадзіны, якія спрыяюць вылучэнню сератаніну. Гармон сератанін не толькі паляпшае настрой, але і нішчыць пачуццё голаду. Не забудземся таксама на спёку, якая знеахвочвае есці, а таксама заахвочвае пераходзіць на лёгкую ежу.

1. Варта есці гародніну. Балазе ўлетку яе шмат. Гародніна, акрамя вітамінаў і мінералаў, прыводзіць да пачуцця насычанасці і забяспечвае цела неабходнымі вадкасцямі. На аснове садавіны можна будаваць увесь летні рацыён з дадаткам яйкаў/тунца/нятлустага сыру. У дадатак, у летні перыяд агурок, палачку морквы або памідоркі «Шэры» можна выкарыстоўваць у якасці лёгкага перакусона замест шакаладкі ці печыва.

2. Варта есці садавіну (але не перабольшваць). Улетку з'яўляецца шмат садавіны, багатай вітамінамі і мінераламі. Разам з тым, любая садавіна, нават вадзяністы кавун, змяшчаюць вялікую колькасць цукру. Варта абмежаваць прыём садавіны да 2-3 заходаў на дзень (не менш, але і не больш). Выціскаючы сок з пладоў саду, варта памятаць, што такі сок мае такую ж харчовую каштоўнасць, як і садавіна, якая пайшла на яго. То бок шклянка апельсінавага соку, выціснутая з 4 сярэдніх апельсінаў, даволі-такі каларыйнае пітво. У дадатак, сок амаль не змяшчае валокнаў, якія даюць арганізму пачуццё насычанасці.

Дарэчы, улетку часта здараецца так, што мы цягнемся па садавіну, бо хочам «асвяжыць рот». Гэта прыкмета, што мы сасмяглі, і таму не след есці замест таго каб піць.

3. Шведскі стол — не прычына для пераядання. Падчас паездак за мяжу ў гатэлі, дзе стабільны распарадак прыёму ежы, варта ўстрымацца ад вялікіх і тлустых порцыяў. Пажадана задаволіцца адным на дзень прыёмам мяса або рыбы. Іх варта спажыць у аздобе свежай або тушанай гародніны. У дадатак, ніколі не сорамна запытацца ў гатэльных кухараў пра адсотак тлушчу ў кожнай порцыі, які працэс гатоўкі прайшла кожная страва і да т.п.

4. Ідэальныя ўмовы для спорту. Доўгія светлыя гадзіны і прыязныя пагодкі варта напоўніцу выкарыстаць для заняткаў спортам. Трэба памятаць, што заняткі бегам, хадзьбою або плаваннем прынясуць жаданы эфект для вашага цела толькі калі тыя заняткі прадоўжацца прынамсі паўгадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?