Фота Алеся Пілецкага.

Фота Алеся Пілецкага.

 Фота Алеся Пілецкага.

Фота Алеся Пілецкага.

У аўторак на праспекце Незалежнасці ў Мінску актывісты БРСМ размясцілі на смеццевых баках прыпынкаў налепкі «Спецыяльна для НТВ!».

А каля ўваходу на Камароўскі рынак актывісты зладзілі перформанс «Асцярожна! Смярдзіць КАнаЛ НТВ!» Слова «кал» вылучалася на фоне слова «канал».

«У апошні час расейскі тэлеканал НТВ, не перастае ліць бруд на нашу краіну, — напісаў сайт арганізацыі. — Цяпер аб’ектам смуроду рэпартажаў канала стаў кіраўнік беларускай дзяржавы».

Нечакана для БРСМаўцаў людзі старшых гадоў пачалі выказваць сваю салідарнасць з НТВ. Гэта адзіны канал, дзе праўду пачуеш, казалі яны. Людзі абвінавацілі БРСМаўцаў, што яны служаць Лукашэнку. БТ усё падманвае, казалі яны.

Іншыя ж людзі ахвотна бралі асвяжальнікі паветра і туалетную паперу, якія раздавалі БРСМаўцы.

Калі б аналагічны перформанс зладзілі праціўнікі Лукашэнкі, іх бы зараз жа завезлі ў каталажку. БРСМ жа пратэставаў супраць НТВ свабодна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?