У аўторак газэта «Советская Белоруссия – Беларусь сегодня» надрукавала вялікае двухпалоснае інтэрвію са старшынём гарадзенскага гарвыканкама Аляксандрам Антоненкам. Матэрыял мае інтрыгоўную назву: «Калі ў горада няма сваёй легенды, яе варта прыдумаць».

Цікава было б даведацца пра якое места гаворыць Аляксандар Ільіч? У звычайнага чытача мусіць адразу ўзьнікнуць думка, што гэта пра Горадню, бо ж гутарка акурат зь ейным кіраўніком. Калі так, то што меў на ўвазе высокі начальнік незразумела, кажучы так пра горад Сьцяпана Батуры, Антонія Тызенгаўза, Васіля Быкава і Віктара Шалкевіча?

Магчыма, такая фраза прагучэла ў зьвязку з мяркуемай рэстаўрацыяй старой часткі Горадні, пра якую ў гэтай гутарцы кажа Аляксандар Антоненка. Як у Беларусі праводзяцца рэстаўрацыі добра ўсім вядома, хоць бы на менскім прыкладзе. Ці не па сталічным прыкладзе будуць аднаўляць старую Горадню? Хоць цалкам верагодна, што чалавек, апошнімі прачытанымі кнігамі якога былі «Сэкс у вялікай палітыцы» Хакамады і «Займальная наркалёгія» Макарэвіча, можа банальна ня ведаць багацейшай гарадзенскай гісторыі і міталёгіі.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?