Станіслаў Шушкевіч атрымаў самую прэстыжную ўзнагароду Літвы.

«Вы даеце нам магчымасць яшчэ раз праверыць сябе і сваю грамадзянскасць.

Гледзячы на ваш прыклад, мы ставім для сябе ўсё больш высокія патрабаванні»
, — казала прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, уручаючы дзяржаўныя ордэны і медалі грамадзянам Літвы і замежжа за заслугі перад Літвой. Самую ганаровую ўзнагароду — Крыж Камандора ордэна Вітаўта Вялікага — атрымаў былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991-м годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?