8–9 ліпеня камісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле наведае Мінск.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы з вышэйшымі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, прэс-канферэнцыя для СМІ.

«У Беларусі і Еўрапейскага саюза шмат супольнага — значна больш, чым наяўнасць нашай супольнай мяжы, — заявіў камісар Фюле напярэдадні свайго візіту. — Нашы культурныя і эканамічныя сувязі развіваюцца на працягу многіх стагоддзяў. Цяпер у нас ёсць пышная магчымасць умацаваць і пашырыць гэтыя сувязі, і я спадзяюся, што беларускія ўлады скарыстаюцца гэтай магчымасцю «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?