«Гісторыя з крадзяжом папераў [з подпісамі за вуліцу Быкава], — піша «Беларускі партызан», — вельмі падобная да шматлікіх гісторый з канфіскацыяй шматтысячных накладаў газет, якіх ніколі ніхто не бачыў, і мяхоў з апазіцыйнымі паштоўкамі, якія ніколі нікому не прыходзілі. Крадзяжом або канфіскацыяй можна растлумачыць любое асваенне бюджэту на барацьбу з рэжымам. Як можна было захоўваць подпісы грамадзян у багажніку аўтамашыны [Міхася Башуры, якога ўжо раней двойчы затрымлівалі ў сувязі з «Гавары праўду»] або на нейкіх незразумелых кватэрах? Чаму не патурбаваліся пра захаванасць з такімі цяжкасцю сабраных подпісаў? І дзе ўвогуле гэтыя подпісы збіраліся? Неяк хутка паспелі сабраць 100 000 подпісаў... Толькі дурасцю можна патлумачыць такую бестурботнасць актывістаў кампаніі. Улады зрабілі з іх не балбатуноў, а ідыётаў», — строга заключае інтэрнэт-газета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?