У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці ўчастковы інспэктар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэлам з табэльнай зброі цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. Інцыдэнт адбыўся 6 ліпеня каля 23.00.

Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы, яе стан ацэньваецца як крытычны. Паводле МУС, стрэл адбыўся выпадкова, аднак першапачатковай праверкай па дадзеным факце ўстаноўлена, што прафесійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізаваная на належным узроўні -- з супрацоўнікамі, якія заступаюць на службу, не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру