У чацьвер а 18.00 у філіі літаратурнага музэю М.Багдановіча «Беларуская хатка» (вул.Рабкораўская, 18) мае адбыцца прэзэнтацыя драмы «Людвіка і Фабіян» пра каханьне Зоські Верас і Фабіяна Шантыра. Удзел бяруць аўтары – Людміла Рублеўская і Віталь Скалабан.

Упершыню п’есу «Людвіка і Фабіян» ставіў аматарскі калектыў на чале з магілёўскім рэжысэрам Валянцінам Ермаловічам у 2003 г. У друкаваным жа выглядзе яна пабачыла сьвет толькі ў 2006 г. Выдаў яе Віктар Хурсік, і гэта пасьля таго, што дагэтуль яе адмовіўся друкаваць адзін часопіс.

Валянцін Ермаловіч ахарактарызаваў гэты твор як п’еса-дакумэнт, дзеля таго, што ейны зьмест грунтуецца на сапраўдных фактах, узятых з архіўных крыніцаў.

Прэзэнтацыя мае прайсьці акуратна ў тым месцы, дзе часткова адбываліся падзеі п’есы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?