Журналісты італьянскіх СМІ абвясцілі масавую забастоўку ў знак пратэсту супраць прыняцця закона, які забараняе выкарыстанне ў публікацыях матэрыялаў, атрыманых пры дапамозе сродкаў для праслухоўвання.

Акцыя, якая атрымала назву «Дзень цішыні», праходзіць 9 ліпеня па ўсёй Італіі — у ёй прымаюць удзел усе вядучыя газэты, інфармагенцтвы, радыёстанцыі, тэлеканалы і некаторыя навінавыя інтэрнэт-сайты.

Незадаволенасць журналістаў выклікаў законапраект, унесены ў парламент прэм’ер-міністрам Сільвіа Берлусконі. Згодна з дакументам, магчымасці паліцыі і пракуратуры па выкарыстанні «жучкоў», якія запісваюць тэлефонныя размовы, будуць моцна абмежаваныя.

Акрамя таго, у выпадку прыняцця закон забароніць публікацыю артыкулаў, якія змяшчаюць падслуханую праваахоўнымі органамі інфармацыю.

У мясцовых СМІ гэты закон ужо ахрысцілі «кляпам».
Супраць яго выступілі не толькі журналісты, але і многія пракуроры і суддзі. На іх думку, ён накіраваны на выгараджванне палітыкаў — у прыватнасці, прэм’ера Берлусконі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?