Украіна гатовая садзейнічаць збліжэнню Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта 9 ліпеня на сустрэчы ў Кіеве са старшынёй Еўрапейскае Рады Херманам Ван Рампёем заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч, паведамляюць украінскія СМІ.

«Украіна гатовая выступіць у гэтым пытанні своеасаблівым мостам»,- сказаў Януковіч. Паводле яго слоў, збліжэнне Мінска і Бруселя і «ўмацаванне еўрапейскага вектара ў знешняй палітыцы Беларусі, інтэграцыя беларускай эканомікі ў рынак ЕС адпавядае нацыянальным інтарэсам Украіны».

Януковіч мяркуе, што наладзіць дыялог паміж Беларуссю і Еўропай дапаможа пілотны праект, які прапаноўвае Украіна па развіцці Крыма ў межах ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

Варта зазначыць, што 8–9 ліпеня ў Мінску з візітам знаходзіцца еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?