8–9 ліпеня на кінастудыі «Беларусьфільм» адбылася сустрэча з прадстаўнікамі амерыканскай кампаніі Motion Picture Corporation of America (MPCA).

Амерыканскі бок прапанаваў зняць на базе беларускай кінастудыі баявік, галоўную ролю ў якім выканае вядомы амерыканскі акцёр Жан-Клод Ван Дам.

Мяркуецца, што «Беларусьфільм» выступіць як кампанія-вытворца. Якасць і магутнасць тэхнічнай базы цалкам задаволілі амерыканскіх кінематаграфістаў.

Падбор асноўнага складу здымачнай групы амерыканскія партнёры даверылі беларускім спецыялістам. Акрамя таго, у здымках плануецца актыўна задзейнічаць беларускіх акцёраў. Як паведаміла прэс-сакратар кінастудыі, здымкі карціны могуць пачацца праз пару тыдняў пасля ўзгаднення ўсіх вытворчых пытанняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру