У Мінску пачнуць працаваць новыя аўтобусныя маршруты, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

З мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання жыхароў горада з 26 ліпеня па будных днях у ранішнія часы пік арганізуецца праца аўтобуснага маршруту

№ 80 Дыспетчарская станцыя (ДС) «Рагачоўская» — «Станцыя метро «Уручча». Аўтобусы будуць хадзіць па вул. Герояў 120-й Дывізіі, вул. Панамарова, вул. Вадалажскага, вул. Паштовай, вул. Старынаўскай, мясцовым праездзе ўздоўж пр-кта Незалежнасці
ў прамым напрамку і па мясцовым праездзе ўздоўж пр-кта Незалежнасці, вул. Старынаўскай, вул. Паштовай, вул. Герояў 120-й Дывізіі ў зваротным напрамку.

Акрамя гэтага з мэтай вывучэння попыту ў эксперыментальным рэжыме з 26 ліпеня па будных днях у час пік арганізуецца праца хуткаснага аўтобуснага маршруту

№ 144С ДС «Кунцаўшчына» — ДС «Курасоўшчына» з рухам па вул. Кунцаўшчына, вул. Лабанка, вул. Шаранговіча, МКАД, вул. Казінца, вул. Каржанеўскага
ў прамым і зваротным напрамках.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?