Украіна і Беларусь у асобах першага віцэ-прэм'ера Андрэя Клюева і першага намесніка прэм'ера Уладзіміра Сямашкі падпісалі ў панядзелак у Кіеве пагадненне пра захады ў развіцці супрацы па транспартаванні нафты праз Украіну ў Беларусь. Пра гэта паведамілі крыніцы ва ўрадах краінаў.

Пагадненне паўстала на аснове дамоўленасцяў прэзідэнтаў Лукашэнкі і Януковіча.

Венесуэльская нафта будзе пастаўляцца танкерамі ў Адэсу, а адтуль — чыгункай да Мазыра. У 2010 годзе мае быць пастаўлена 4 млн т. У 2011-м — 10 мільёнаў. Ад 2011-га можа пачацца выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для пампавання гэтых аб'ёмаў.

Чарговая сустрэча віцэ-прэм'ераў запланаваная на верасень. На яе маюць быць падрыхтаваныя дадатковыя пагадненні.

Калі праект удасца ажыццявіць, упершыню будзе дасягнутая дыверсіфікацыя крыніцаў паставак энерганосьбітаў у Беларусь. Да апошняга часу Беларусь заставалася краінай, якая татальна залежыць ад паставак вуглевадародаў з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?