Ад лістападу Канстытуцыйны суд не дае адказу на зварот дэпутата Гарадоцкага райсавету, сябра ЦК БСДП (Грамада) Леаніда Гаравога, які зрабіў запыт аб канстытуцыйнасьці й адпаведнасьці Закону аб статусе дэпутата мясцовага савету й практыцы звальненьня дэпутата па заканчэньні кантракту без папярэдняй згоды мясцовага Савету.

У жніўні Леаніда Гаравога звольнілі з пасады дырэктара Вархоўскай базавай школы без уладкаваньня на працу настаўнікам ды без папярэдняй згоды райсавету.

Дэпутат не пагадзіўся са звальненьнем і цяпер адстойвае свае правы ў Вярхоўным судзе, адначасова чакаючы заключэньня Канстытуцыйнага суду. Але ці стане на абарону працоўных правоў дэпутата вышэйшы суд краіны, які маўчыць два месяцы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?