Мужчыну, як пратараніў пяць аўтамабіляў, відавочцы зламалі нос.

Гарачае надвор’е гоніць гродзенцаў на прыроду бліжэй да вадаёма. Праўда, не ўсе могуць адпачываць нармальна. Хтосьці прыязджае на возера на аўтамабілі і не саромеючыся ўжывае алкаголь, каб потым сесці за руль і з’ехаць дадому.

Учора на кар’ерах ў Гожы (вёска непадалёк ад Гродна) адбылася менавіта такая гісторыя, у якой пацярпелі 5 аўтамабіляў (у адным з іх знаходзілася дзіця) і кіроўца, што ўчыніў аварыю.

Відавочцы здарэння наладзілі самасуд над вінаватымі проста на месцы. За рулём «Крайслера» сядзеў малады чалавек у стане алкагольнага ап’янення. «Крайслер» спачатку стукнуўся ў «Опель Астра», практычна вырваў пярэдняе правае кола, змяў крыло, разбіў фару і сарваў бампер, затым ударыў у «Кіа» і завяршыў рух аб бок «Пежо 406», штурхнуўшы яго на «Таёту Авенсіс», якая ад удару адскочыла на 40 сантыметраў. Самае страшнае, што ў момант таранаў у «Пежо» сядзела маленькая дзяўчынка.

Паводле сведкаў здарэння, пасля першага сутыкнення кіроўца «Крайслера» спрабаваў пакінуць месца аварыі. Аднак два мужчыны разбілі яму твар у кроў, зламаўшы пры гэтым нос. Дарэчы, і кіроўца, і пасажыр «Крайслера» былі п’яныя.

На гродзенскім форуме s13, дзе з’явілася апісанне гэтай гісторыі, амаль усе каментатары лічаць самасуд правільным рашэннем у дадзенай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?